Беларусь за год паднялася на пяць радкоў у рэйтынгу дабрабыту
  2014-11-05 16:08:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларусь за год паднялася на пяць радкоў у рэйтынгу дабрабыту краін свету, складзеным брытанскім аналітычным цэнтрам Legatum Institute. Яна заняла 53-е месца ў сусветным рэйтынгу росквіту, падняўшыся ў параўнанні з мінулым годам з 58-га месца.

На постсавецкай прасторы гэта адзін з лепшых паказчыкаў: у Казахстана 55-е месца, Украіны - 63-е, Расіі - 68-е, Азербайджана - 79-е, Малдовы - 89-е.

Самай шчаслівай краінай прызнана Нарвегія. На другім месцы Швейцарыя, а на трэцім - Новая Зеландыя. Апошняе месца ў рэйтынгу займае Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка.

Рэйтынг уключае 142 краіны і ацэньвае восем катэгорый: эканоміку, адукацыю, ахову здароўя, асабістую свабоду, бяспеку, магчымасці прадпрымальніцтва, кіраванне і сацыяльны капітал. Ён ахоплівае 96 працэнтаў насельніцтва і 99 прац. сусветнага ВУП. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040