Лі Кэцян на ўсходнеазіяцкім саміце выклаў прынцыповую пазіцыю Кітая па пытанні Паўднёва-Кітайскага мора
  2014-11-13 16:21:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выступаючы на 9-м усходнеазіяцкім саміце, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у чацвер у першай палове дня па мясцовым часе адзначыў, што сітуацыя ў Паўднёва-Кітайскім моры, у агульным, з'яўляецца стабільнай, свабода суднаходства і бяспека забяспечваюцца. Кітай правёў цесны і эфектыўны дыялог з краінамі АСЕАН па паспяховым ажыццяўленні Дэкларацыі дзеянняў бакоў у Паўднёва-Кітайскім моры і прасоўванні марскога дзелавога супрацоўніцтва. Быў выпрацаваны прынцып рашэння пытанняў у Паўднёва-Кітайскім моры: спрэчныя сітуацыі паміж краінамі павінны вырашацца шляхам перамоваў і кансультацый, а мір і стабільнасць у Паўднёва-Кітайскім моры павінны быць гарантаваныя Кітаем і дзяржавамі АСЕАН. Бакі дамовіліся прыступіць да актыўных кансультацый для больш хуткай выпрацоўкі Кодэкса паводзінаў у Паўднёва-Кітайскім моры на аснове кансенсусу і ўжо дасягнулі папярэдніх вынікаў. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040