Кітай і АСЕАН пацвердзілі гатоўнасць прыкладаць намаганні для выканання "Дэкларацыі дзеянняў бакоў у Паўднёва-Кітайскім моры"
  2014-11-14 16:10:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай і АСЕАН зноў заявілі аб тым, што яны прыкладуць намаганні для працягу ўсебаковага і эфектыўнага выканання "Дэкларацыі дзеянняў бакоў у Паўднёва-Кітайскім моры" і будуць на аснове кансенсусу дамагацца найхутчэйшай распрацоўкі "Кодэкса паводзін у Паўднёва-Кітайскім моры". Пра гэта гаворыцца ў заяве старшыні, распаўсюджанай у чацвер на 17-й сустрэчы кіраўнікоў Кітая і АСЕАН.

У заяве пацвярджаецца важнасць падтрымання міру і стабільнасці ў рэгіёне, а таксама бяспекі на моры, і адначасова падкрэсліваецца велізарнае значэнне "Дэкларацыі дзеянняў бакоў у Паўднёва-Кітайскім моры".

У заяве гаворыцца: "Мы зноў заяўляем аб тым, што прыкладзём намаганні для працягу ўсебаковага і эфектыўнага выканання "Дэкларацыі дзеянняў бакоў у Паўднёва-Кітайскім моры" і ўмацавання ўзаемадаверу ў мэтах узмацнення бяспекі на моры. Больш за тое, мы заахвочваем непасрэдных удзельнікаў на аснове агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права з дапамогай кансультацый і перамоў мірна вырашаць спрэчкі, адмовіцца ад прымянення гвалтоўных метадаў або пагроз прымянення ваеннай сілы, захоўваць самакантроль і не ўжываць мер, якія ўскладняюць спрэчныя моманты ці ўплываюць на мір і стабільнасць".

Кіраўнікі, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы, вызначылі наступны год "Годам марскога супрацоўніцтва Кітай-АСЕАН". - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040