Сі Цзіньпін прысутнічаў на прывітальнай цырымоніі, наладжанай генерал-губернатарам Новай Зеландыі
  2014-11-20 16:19:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у чацвер прысутнічаў на цырымоніі прывітання ў яго гонар, наладжанай генерал-губернатарам Новай Зеландыі сэрам Джэры Матэпарае.

На лужку перад рэзідэнцыяй генерал-губернатара ўрад Новай Зеландыі наладзіў традыцыйную цырымонію сустрэчы маоры - найбольш урачысты прыём, што аказваецца новазеландскім народам ганаровым гасцям.

Сі Цзіньпіна і яго жонку Пэн Ліюань на лужку сустракалі генерал-губернатар Новай Зеландыі і яго жонка. Падчас цырымоніі Сі Цзіньпін абышоў строй ганаровай варты і прыняў удзел у іншых рытуальных дзействах.

Пасля цырымоніі Сі Цзіньпін з жонкай правялі гутарку з Дж. Матэпарае і яго жонкай. Дж. Матэпарае ад імя новазеландскага народа вітаў Сі Цзіньпіна, адзначыўшы, што гэта трэці візіт старшыні КНР у Новую Зеландыю. Згодна з традыцыяй маоры, госць, які прыходзіў тры разы, лічыцца роўным членам сям'і.

Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай і Новая Зеландыя з'яўляюцца блізкімі сябрамі, паважаюць адно аднаго, ажыццяўляюць усёабдымнае супрацоўніцтва і абмены на аснове ўзаемнай выгады; адносіны паміж дзвюма краінамі сталі ўзорам узаемадзеяння краін з рознымі палітычнымі сістэмамі, гісторыяй і культурамі, якія знаходзяцца на розных этапах развіцця. Зазірнуўшы ў будучыню, можна сказаць, што ў двухбаковага супрацоўніцтва існуюць шырокія перспектывы і вялікія магчымасці. Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што падчас цяперашняга візіту сумесна з Дж. Матэпарае і іншымі кіраўнікамі Новай Зеландыі яны выпрацуюць план развіцця двухбаковых адносінаў для садзейнічання дасягненню яшчэ большых вынікаў у развіцці сувязяў паміж абедзвюма краінамі на карысць іх народаў.

Дж. Матэпарае выказаў спадзяванне на ўмацаванне ўзаемадзеяння паміж Новай Зеландыяй і Кітаем, а таксама на садзейнічанне гуманітарным кантактам і паглыбленне дружбы паміж народамі дзвюх краін --0--.

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040