Сі Цзіньпін наведаў кітайскае палярнае даследчае судна "Сюэлун"
  2014-11-19 11:30:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін, які знаходзіцца з візітам у адміністрацыйным цэнтры штата Тасманія – Хобарце, у суправаджэнні прэм'ер-міністра Аўстраліі Тоні Абата наведаў антарктычнае навукова-даследчае судна і пагутарыў з супрацоўнікам навукова-даследчай станцыі.

Хобарт з'яўляецца портам прыпіскі судна, якое праводзiць навуковае даследаванне Антарктыды. Палярнае даследчае судна "Сюэлун" спынілася ў порце Хобарт у рамках 31-й антарктычнай экспедыцыі Кітая.

Сі Цзіньпін і Тоні Абат прыбылі ў порт Хобарта, агледзелі выставу антарктычнай экспедыцыі і па відэасувязі пагаварылі з супрацоўнікамі кітайска-аўстралійскай антарктычнай навукова-даследчай станцыі.

Сі Цзіньпін справіўся пра здароўе супрацоўнікаў і адзначыў, што экспедыцыя мае вялікае значэнне, яна з'яўляецца важнай справай на карысць чалавецтва. Правядзенне Кітаем антарктычнай экспедыцыі ўнесла ўклад у мірнае выкарыстанне Антарктыды чалавецтвам. За 30 гадоў супрацоўнікі навукова-даследчай экспедыцыі дзвюх краін правялі ўсебаковае і паглыбленае супрацоўніцтва. Кітай гатовы разам з Аўстраліяй і міжнароднай супольнасцю яшчэ лепш пазнаваць, абараняць і выкарыстоўваць багацці Антарктыды.

Тоні Абат перадаў прывітанне супрацоўнікам навукова-даследчай экспедыцыі дзвюх краін і адзначыў, што яна мае важнае значэнне для чалавецтва. Ён выказаў спадзяванне, што супрацоўнікі дзвюх краін умацуюць супрацоўніцтва.

Сі Цзіньпін і Тоні Абботт сталі сведкамі падпісання мемарандума аб узаемаразуменні паміж Кітаем і Аўстраліяй па супрацоўніцтве ў Антарктыдзе. Затым Сі Цзіньпін наведаў кітайскае палярнае даследчае судна "Сюэлун" і пагутарыў з супрацоўнікамі. - Р -

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040