Сі Цзіньпін назваў вяршэнства закона важнай гарантыяй "бяспечнага Кітая"
  2014-11-04 14:48:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР, старшыня Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін на днях даў важныя ўказанні па паглыбленым прасоўванні будаўніцтва "бяспечнага Кітая". Кітайскі лідар назваў кіраванне дзяржавы на аснове вяршэнства права важнай гарантыяй рэалізацыі "бяспечнага Кітая".

Ён заклікаў палітычныя і прававыя органы краіны да паскоранага стварэння інавацыйнай і ўсёабдымнай сістэмы грамадскай бяспекі, што стане значным укладам у фарміраванне сацыялістычнай сістэмы вяршэнства закона з кітайскай спецыфікай і будаўніцтва дзяржавы на аснове сацыялістычнага правапарадку.

У горадзе Ухань, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хубэй /Цэнтральны Кітай/, адбылася усекітайская нарада, дзе ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні, звязаныя з ажыццяўленнем указанняў Сі Цзіньпіна адносна паглыбленага прасоўвання будаўніцтва "бяспечнага Кітая". Член Палітбюро і сакратар Палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК Мэн Цзяньчжу, які таксама з'яўляецца кіраўніком Цэнтральнай камісіі ЦК КПК па комплексным падтрыманні грамадскай бяспекі, прысутнічаў на нарадзе і выступіў з прамовай. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040