Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць бесперапынных намаганняў па паляпшэнні стылю працы КПК
  2014-11-03 10:51:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў КПК да бесперапынных і рашучых намаганняў для ўмацавання партыйнай дысцыпліны.

Сі Цзіньпін зрабіў гэтыя заўвагі падчас праведзенай на гэтых выхадных інспекцыйнай паездкі па правінцыі Фуцзянь /Паўднёва-Усходні Кітай/, дзе ён працаваў у перыяд з 1985 па 2002 год, а таксама быў кіраўніком яе адміністрацыі ў канцы 90-х гадоў.

"Партыйныя арганізацыі ўсіх узроўняў павінны выконваць свае абавязацельствы і без усялякіх скідак выпраўляць стыль сваёй работы", -- сказаў Сі Цзіньпін, дадаўшы, што тыя, хто спрабуюць перачакаць перыяд узмацнення дысцыпліны, каб потым зноў вярнуцца да старых паводзінаў, павінны пазбаўляцца ад такіх памылак .

Ён паведаміў, што кампанія па ўзмацненні партыйнай дысцыпліны - гэта больш чым проста ачыстка ад непрымальнага стылю працы, такога як фармалізм, бюракратыя, геданізм і празмернасці. Яна павінна быць распаўсюджана на кантроль і нагляд за партыйнымі кіраўнікамі і кадрамі, адзначыў Сі Цзіньпін.

"Мы павінны як мага хутчэй выявіць праблемы і вырашыць іх", - - сказаў Сі Цзіньпін.

КПК таксама павінна навучыцца ацэньваць сітуацыю ў цэлым за кошт аналізу найбольш частых праблем, паведаміў ён.

Падчас інспекцыйнай паездкі Сі Цзіньпін наведаў прадпрыемствы, жылыя кварталы і дзяржаўныя структуры. Ён заклікаў мясцовых партыйных кіраўнікоў і ўрадавых чыноўнікаў павышаць узровень прамысловасці і найлепшым спосабам задзейнічаць тэхналогіі.

Заклікаўшы Фуцзянь да паскарэння паказчыкаў росту, Сі Цзіньпін таксама падкрэсліў важнасць абароны навакольнага асяроддзя і збалансаванасці росту паміж гарадскімі і сельскімі тэрыторыямі, паколькі мясцовасць у Фуцзяні гарыстая, і ў гэтай правінцыі знаходзіцца вялікая колькасць старых рэвалюцыйных прамысловых баз. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040