Сі Цзіньпін запрасіў большую колькасць тайваньскіх бізнесменаў выходзіць на рынак кантынентальнай часткі Кітая
  2014-11-03 10:44:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін на гэтых выхадных наведаў пілотную зону эканамічнага развіцця ў горадзе Пінтань у правінцыі Фуцзянь /Паўднёва-Усходні Кітай/, дзе падтрымаў прыток тайваньскай прадукцыі ў кантынентальную частку Кітая.

Пілотная зона Пінтань была заснавана ў 2009 годзе для садзейнічання дзелаваму супрацоўніцтву паміж берагамі Тайваньскага праліва.

Падчас сваёй паездкі Сі Цзіньпін заклікаў мясцовых чыноўнікаў працягваць праяўляць інавацыйнасць і падтрымліваць здаровыя ўмовы для дзелавога і прамысловага супрацоўніцтва паміж берагамі Тайваньскага праліва.

Сі Цзіньпін наведаў мясцовы завод, які належыць тайваньскай кампаніі ТРК, якая спецыялізуецца ў сферы тачскрынаў, на заводзе адбылася сустрэча з тайваньскімі бізнесменамі.

На сустрэчы ён паведаміў, што "кантынентальная частка Кітая мае вялікае насельніцтва, шырокі рынак і прамысловасць, так што кантынентальная частка досыць вялікая для прадукцыі і прадпрыемстваў Тайваня".

Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што прадпрымальнікі працягнуць рабіць уклад у эканамічнае супрацоўніцтва і мірнае развіццё сувязяў паміж берагамі Тайваньскага праліва.

Ён таксама падняўся на паром, які павінен быў адысці ў напрамку Тайваня, дзе павітаў турыстаў і заклікаў іх здзяйсняць больш паездак праз Тайваньскі праліў для паляпшэння сувязяў паміж яго берагамі. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040