Сі Цзіньпін прыбыў у Новую Зеландыю з дзяржаўным візітам
  2014-11-20 10:52:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыбыў з дзяржаўным візітам у Новую Зеландыю па запрашэнні прэм'ер-міністра Джона Кея.

У аэрапорце Сі Цзіньпіна і яго жонку Пэн Ліюань іх сустрэлі прадстаўнікі генерал-губернатара Новай Зеландыі, мэр Окленда і іншыя афіцыйныя асобы. У аэрапорт таксама прыбыў пасол КНР у Новай Зеландыі Ван Лутун.

Сі Цзіньпін перадаў народу Новай Зеландыі шчырыя прывітанні і найлепшыя пажаданні ад народа Кітая. Як падкрэсліў кітайскі лідар, за 42 гады з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і Новай Зеландыяй у адносінах дзвюх краін адбывалася скачкападобнае развіцце, якое прынесла абодвум народам дабрабыт, а таксама дазволіла ім зрабіць добры ўклад у мір, стабільнасць і росквіт Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіена.

Сі Цзіньпін прыбыў у Окленд пасля завяршэння дзяржаўнага візіту ў Аўстралію. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040