Лі Кэцян прыбыў у Бялград для ўдзелу ў сустрэчы кіраўнікоў КНР і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама для візіту ў Сербію
  2014-12-16 16:09:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па запрашэнні прэм'ер-міністра Сербіі Аляксандра Вучыча прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у панядзелак спецыяльным рэйсам прыбыў у Бялград для ўдзелу ў трэцяй сустрэчы кіраўнікоў КНР і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і з афіцыйным візітам у Сербію.

У аэрапорце яго сустракалі Аляксандр Вучыч, два намесніка прэм'ер-міністра і некаторыя міністры Сербіі. Кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін правялі сустрэчу.

Лі Кэцян заявіў, што кітайска-сербская дружба, устаноўленая вельмі даўно, атрымлівае паглыбленне дзякуючы таму, што дзве краіны нязменна падтрымліваюць адна адну ў важных праблемах, якія тычацца іх ключавых інтарэсаў, двухбаковае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва бесперапынна пашыраецца і ўзаемныя абмены з кожным днём актывізуюцца. На яго думку, сустрэча кіраўнікоў КНР і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў Бялградзе дэманструе важную ролю кітайска-сербскіх адносін у супрацоўніцтве паміж Кітаем і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ён выказаў упэўненасць у тым, што яго візіт і маючая адбыцца сустрэча будуць спрыяць умацаванню кітайска-сербскіх адносін, пашырэнню супрацоўніцтва паміж Кітаем і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і ўзбагачэнню зместу кітайска-еўрапейскіх адносін.

Аляксандр Вучыч ад імя ўрада і народа Сербіі прывітаў візіт Лі Кэцяна. Паводле яго слоў, Сербія і Кітай падтрымліваюць традыцыйнае сяброўства. Ён выказаў упэўненасць у тым, што візіт Лі Кэцяна надасць вялікі імпульс развіццю двухбаковых адносін, будзе садзейнічаць вывядзенню на новы ўзровень супрацоўніцтва паміж краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і КНР.

У час сустрэчы Лі Кэцян абмяркуе магчымасць пашырэння і развіцця двухбаковага супрацоўніцтва з кіраўнікамі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця чацвёртага гандлёва-эканамічнага форуму і выступіць там з прамовай, а таксама па чарзе правядзе сустрэчы з кіраўнікамі цэнтральнаеўрапейскіх і ўсходнееўрапейскіх краін, якія будуць удзельнічаць у сустрэчы.

Падчас візіту Лі Кэцян правядзе сустрэчу з прэзідэнтам Сербіі Таміславам Ніколічам і перамовы з Аляксандрам Вучычам, прыме ўдзел у цырымоніі завяршэння будаўніцтва белградскага мосту над ракой Дунай, а таксама абмяняецца думкамі з прадстаўнікамі розных колаў Сербіі.

Лі Кэцян прыбыў у панядзелак у Бялград пасля афіцыйнага візіту ў Казахстан. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040