Пекін: пазіцыя супраць "незалежнасці Тайваня" застаецца нязменнай
  2014-12-18 15:34:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пазіцыя мацерыковага Кітая супраць так званай "незалежнасці Тайваня" застаецца рашучай і непахіснай. Пра гэта заявіла ў сераду прадстаўнік Канцылярыі Дзяржсавета КНР па справах Тайваня Фань Ліцін.

Генеральны сакратар Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі Тайваня / ДПП / на днях заявіў, што ДПП згодная правесці перамовы з мацерыковай часткай Кітая па тэме Кансенсусу 1992 або прынцыпу "Аднаго Кітая", але яны не стануць перадумовай для далейшых перамоваў.

У адказ Фань Ліцін адзначыла, што для таго, каб палітыкай па развіцці адносін паміж двума берагамі Тайваньскага праліва быў задаволены народ абодвух бакоў, яна павінна грунтавацца на кансенсусе 1992 года, павінна спрыяць паляпшэнню межберагавых адносін і садзейнічаць міру і стабільнасці як у мацерыковым Кітаі, так і на востраве.

З 2008 года на аснове названага кансенсусу шэраг важных дасягненняў былі атрыманы на шляху мірнага развіцця адносін паміж двума берагамі, што і прынесла рэальныя выгады суайчыннікам двух берагоў, запэўніла Фань Ліцін. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040