Лі Кэцян прыбыў у Тайланд на сустрэчу кіраўнікоў у рамках Эканамічнага супрацоўніцтва ў вялікім субрэгіёне ракі Меконг
  2014-12-19 16:25:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян прыбыў у сталіцу Тайланда для ўдзелу ў пятай сустрэчы кіраўнікоў у рамках Эканамічнага супрацоўніцтва ў вялікім субрэгіёне ракі Меконг. Гэта будзе першы ўдзел Лі Кэцяна ў такім мерапрыемстве. Чакаецца, што рэгіянальныя лідары на сустрэчы абмяркуюць інклюзіўнае і ўстойлівае развіццё ў рэгіёне і работу па паглыбленні супрацоўніцтва.

Пасля прыбыцця Лі Кэцян заявіў, што Эканамічнае супрацоўніцтва ў вялікім субрэгіёне ракі Меконг дасягнула значных поспехаў у прасоўванні субрэгіянальнай кааперацыі і рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі з моманту свайго стварэння.

Падчас свайго візіту ў Бангког Лі Кэцян сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Тайланда Праютам Чаночам, і бакі падпішуць дакументы аб двухбаковым супрацоўніцтве.

Намеснік міністра замежных спраў КНР Ван Чаа заявіў перад візітам Лі Кэцяна, што маючая адбыцца сустрэча дасць моцны імпульс для субрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Тайланд стаў апошнім прыпынкам прэм'ера КНР у яго туры па трох еўразійскіх краінах. Перад прыбыццём у Бангкок ён наведаў Казахстан з афіцыйным візітам і для ўдзелу ў пасяджэнні кіраўнікоў урадаў дзяржаў ШАС, пасля чаго накіраваўся ў Сербію, дзе прысутнічаў на сустрэчы лідараў Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040