Кіруючая група на чале з Сі Цзіньпінам заклікае ў 2015 годзе звяртаць асаблівую ўвагу на якасць рэформаў
  2014-12-31 10:59:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У надыходзячым 2015 годзе першачарговая ўвага павінна надавацца якасці рэформаў. Пра гэта было заяўлена на праведзеным пасяджэнні Цэнтральнай кіруючай групы па ўсебаковым паглыбленні рэформаў, якую ўзначальвае асабіста старшыня КНР Сі Цзіньпін.

"Тэмп павінен быць падпарадкаваны якасці. Дэталізаваныя планы мерапрыемстваў па рэалізацыі ключавых структурных рэформаў варта выпрацаваць як мага хутчэй, каб не ўзнікла ніякіх перашкод", - адзначаецца ў паведамленні па выніках пасяджэння, якое праходзіла пад старшынствам Сі Цзіньпіна.

Была падкрэслена неабходнасць дбайнага вывучэння і аналізу мер у ходзе рэформаў і кантролю над рэалізацыяй найважнейшых планаў, гаворыцца ў паведамленні. Таксама прагучаў заклік да стварэння ў грамадстве станоўчай энергетыкі ў падтрымку рэформаў.

На пасяджэнні, адзначаецца ў паведамленні, было канстатавана, што 80 ключавых задач па рэформах, прызначаных на 2014 год, "былі ў асноўным выкананы". Справаздачны даклад аб праведзенай працы за год быў ухвалены удзельнікамі пасяджэння. Таксама былі прынятыя дакументы аб асноўных напрамках работы кіруючай групы на 2015 год і аб асноўных напрамках работы па рэалізацыі рашэнняў 4-га пленума ЦК КПК 18-га склікання, прысвечанага, у прыватнасці, пытанням кіравання дзяржавай на аснове прынцыпу вяршэнства закона. 0--  

  

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040