Сі Цзіньпін заклікаў да паскарэння фарміравання сістэмы ўзбраенняў
  2014-12-05 14:20:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Працоўная нарада НВАК па ўзбраенні адбылася 3-4 снежня ў Пекіне. На ёй генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР, старшыня Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін заклікаў да паскарэння фарміравання сістэмы ўзбраенняў.

Па яго словах, сістэма зброі і ўзбраенняў паслужыць энергічнай тэхнічнай падтрымкай для павышэння магутнасці кітайскай арміі.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ўзбраенні з'яўляюцца важным параметрам для вызначэння ўзроўню мадэрнізацыі арміі, служаць важным фактарам для забеспячэння дзяржаўнай бяспекі і нацыянальнага росквіту.

Па меры бесперапыннага развіцця ваеннай тэхналогіі ўзбраенні адыгрываюць вялікую ролю ў сучаснай арміі. Неабходна глыбока ўсвядоміць важнасць будаўніцтва сістэмы ўзбраення на фоне моцных зменаў у міжнароднай стратэгічнай абстаноўцы і дзяржаўнай сітуацыі з бяспекай, адзначыў Сі Цзіньпін.

Паводле яго слоў, ўзбраенні кітайскай арміі перажываюць ключавы перыяд для рэалізацыі прарыву і скачка. Важна распрацаваць навуковы і дасканалы план для іх развіцця. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040