У правінцыі Юньнань былы высокапастаўлены чыноўнік і прадпрымальнік прысуджаны да вышэйшай меры пакарання з адтэрміноўкай на 2 гады
  2015-01-23 16:24:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У правінцыі Юньнань / Паўднёва-Заходні Кітай / вынесены прысуд па справе Лэй І, які да арышту працаваў старшынёй праўлення Юньнаньскай карпарацыі олаваздабываючай прамысловасці. Ён асуджаны на смяротнае пакаранне з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады за хабарніцтва.

Народны суд сярэдняй прыступкі горада Баашань, абвясціў прысуд 21 студзеня, усталяваў, што ў 2004-2013 гг., падчас свайго знаходжання на пасадах намесніка адказнага сакратара ўрада правінцыі Юньнань, віцэ-мэра горада Юйсі і старшыні праўлення Юньнаньскай карпарацыі олаваздабываючай прамысловасці, Лэй І атрымаў ад 14 чалавек хабар у выглядзе наяўных грошай і дарагіх рэчаў, уключаючы 25.7 млн. юаняў / 1 дол. ЗША - 6,1 юаня /, 300 тыс. дол. ЗША, 900 тыс. сянганскіх і 500 тыс. сінгапурскіх долараў, вырабы з нефрыту агульным коштам 530 тыс. юаняў, а таксама залатыя зліткі на суму 380,5 тыс. юаняў.

У прыватнасці, у 2009 годзе Лэй Бінь, малодшы брат Лэй І, зарэгістраваў па яго даручэнні кампанію ў Шэньчжэне / прав. Гуандун, Паўднёвы Кітай /, загадзя ведаючы, што 500 тыс юаняў, з якіх складаецца статутны капітал кампаніі, атрымаў Лэй І ад давальніка хабару.

Судом Лэй Бінь прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Пры прызначэнні пакарання суд у якасці змякчальных абставінаў ўлічыў поўнае прызнанне Лэй І віны і раскаянне ў зробленым, а таксама вяртанне большай часткі незаконна атрыманых грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцяў. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040