"Кітай спадзяецца супрацоўнічаць з Аўстраліяй і іншымі краінамі ў пайманні кітайскіх ўцекачоў-карупцыянераў і вяртанні грашовых сродкаў, незаконна вывезеных імі за мяжу", – заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін, каменціруючы паведамленні найбуйнейшых аўстралійскіх СМІ.
Як паведамілі газеты, аўстралійская паліцыя пагадзілася аказваць садзейнічанне кітайскім калегам, і ў бліжэйшыя тыдні тут можа пачацца аперацыя па канфіскацыі актываў уцекачоў-карупцыянераў з Кітая.
"Дзе б ні знаходзіліся карупцыянеры, іх абавязкова знойдуць і перададуць суду", – падкрэсліла Хуа Чуньін рашучую пазіцыю кітайскага ўрада па пытанні барацьбы з карупцыяй.
У верасні бягучага года Кітай заключыў з 63 краінамі пагадненні аб узаемнай прававой дапамозе або аб выдачы і перадачы асуджаных асоб. Зараз паміж Кітаем і Аўстраліяй пакуль няма дамовы аб экстрадыцыі, што перетварыла Аўстралію у сховішча для збеглых чыноўнікаў. Аднак, як паведамляюць аўстралійскія СМІ, экстрадыцыя можа ажыццяўляцца на падставе Канвенцыі ААН супраць карупцыі. - Р -