Больш за 95% рэспандэнтаў выказваюць спадзяванне, што ўрад Кітая працягне кампанію па барацьбе з карупцыяй. Такія вынікі апублікавала ў сваім сённяшнім нумары газета "Чжунго Цінняньбаа", папярэдне апытаўшы 50 тыс. чалавек.
Каля 60,5% рэспандэнтаў адзначаюць, што ініцыіраваная кітайскім кіраўніцтвам кампанія па барацьбе з карупцыяй надае ім упэўненасці ў далейшым развіцці Кітая. У той жа час 29,1% апытаных лічаць, што кампанія не дасць ніякіх вынікаў. - Р -