Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя КНР апублікавала вынікі маніторынгу якасці паветра 74 гарадоў Кітая ў 2014 годзе і назвала 10 гарадоў з самым забруджаным паветрам і 10 гарадоў з найлепшымі паказчыкамі.
Паводле даных міністэрства, у дзясятку гарадоў з горшай экалогіяй уваходзяць: Баадзін, Сінтай, Шыцзячжуан, Таншань, Ханьдань, Хэнша, Цзінань, Ланфан, Чжэнчжоу і Цяньцзінь. Варта адзначыць, што 8 з іх размешчаны ў рэгіёне пояса эканамічнай інтэграцыі Пекін-Цяньцзінь-правінцыя Хэбэй (Паўночны Кітай). У гэтым рэгіёне ў мінулым годзе колькасць дзён, калі якасць паветра адпавядала дапушчальнай норме забруджанасці, склала 42,8% ад агульнага колькасць дзён у годзе. Асноўнымі крыніцамі забруджвання паветра застаюцца цвёрдыя часціцы PM2,5, PM10 і азон.
Міністэрства таксама назвала дзясятку гарадоў з лепшымі паказчыкамі якасці паветра – Хайкоу, Чжоўшань, Лхаса, Шэньчжэнь, Чжухай, Хуэйчжоу, Фучжоу, Сямэнь, Куньмін і Чжуншань. - Р -