Міжнародная супольнасць павінна падтрымліваць доўгачасовае супрацоўніцтва і аб'яднаць намаганні ў пераадоленні кліматычных змяненняў
  2014-12-10 14:36:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міжнародная супольнасць павінна падтрымліваць доўгачасовае супрацоўніцтва і аб'яднаць намаганні ў пераадоленні кліматычных зменаў. Пра гэта ў аўторак на чарговай прэс-канферэнцыі заявіў прадстаўнік МЗС КНР Хун Лэй.

У адпаведнасці з Рамачнай канвенцыяй ААН аб змяненні клімату на аснове прынцыпаў "агульнай, але дыферэнцыраванай адказнасці", справядлівасці і апоры на ўласныя сілы ўсе дзяржавы павінны ўсяляк старацца ўнесці свой уклад у агульную справу. Ключавымі задачамі зараз з'яўляецца ўсебаковае ажыццяўленне мэтаў, пастаўленых на перыяд да 2020 года, далейшае скарачэнне выкідаў да 2020 года, фарміраванне асновы для заключэння ў 2015 годзе новага дагавора, сказаў Хун Лэй.

Як паведаміў дыпламат, Кітай - адказная буйная краіна,што развіваецца, якая прымае меры па скарачэнні выкіду парніковых газаў. У 2013 годзе КНР скараціла выкіды вуглякіслага газу на 28,5 прац. / у разліку на адзінку ВУП, гэта значыць на 2,5 млрд. тон / у параўнанні з 2005 годам. Згодна з дакладам Сусветнага банка, у перыяд 1990-2010 гг. на долю Кітая прайшлося 58 прац. зэканомленай ва ўсім свеце энергіі.

Да 2020 года Кітай плануе скараціць выкіды двухвокісу вугляроду на 40-45 прац. у разліку на адзінку ВУП у параўнанні з узроўнем 2005 года і гатовы прыкладаць намаганні да выканання абвешчаных нядаўна мэтаў пасля 2020 года, дадаў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Кітая.

Як гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным 8 снежня па выніках канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату, якая прайшла ў Ліме, абяцанні Кітая, ЗША і ЕС па зніжэнні выкіду парніковых газаў дапамагаюць запаволіць працэс глабальнага пацяплення, але краіны павінны прыкладаць яшчэ большыя намаганні. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040