Кітай поўны рашучасці ў супрацьстаянні кліматычным зменам, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хун Лэй.
Кітай і ЗША апублікавалі сумесную заяву з маштабнымі планамі на бліжэйшыя 15 гадоў і абяцаннем сумеснай работы па супрацьстаянні глабальнай змене клімату.
"Барацьба з кліматычнымі зменамі патрабуе міжнароднага супрацоўніцтва, і Кітай заклікае развітыя краіны браць на сябе адказнасць", – сказаў Хун Лэй.
Пагадненне павінна быць дасягнута ў наступным годзе на Парыжскай канферэнцыі. Гэты дакумент стане новым міжнародным пактам па глабальнай змене клімату. - Р -