Кітай ускладае вялікія спадзяванні на дасягненне ў 2015 годзе пагаднення па кліматычнай праблеме, будзе адыгрываць актыўную і канструктыўную ролю для садзейнічання працэсу шматбаковых кліматычных перамоў. Пра гэта сказаў намеснік старшыні Дзяржкамітэта КНР па справах развіцця і рэформ Се Чжэньхуа.
У штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адкрыўся саміт ААН па кліматычных зменах. На брыфінгу, які адбыўся падчас саміту, Се Чжэньхуа адзначыў, што гістарычная адказнасць розных краін за кліматычныя змяненні – неаднолькавая, іх ступень развіцця і здольнасць процідзеяння такім зменам таксама розныя. Таму краіны павінны кіравацца прынцыпам агульнай, але дыферэнцыраванай адказнасці ў працэсе процідзеяння кліматычным зменам. Розныя краіны павінны ўнесці свой уклад у супрацьдзеянне зменам клімату ў адпаведнасці са сваімі этапам развіцця і здольнасцямі.
Ён паведаміў, што ў апошнія гады Кітай дамогся прыкметных поспехаў у скарачэнні выкідаў парніковых газаў. У параўнанні з 2005 годам Кітаю ўдалося скараціць выкіды двухвокісу вугляроду ў разліку на адзінку ВУП на 28,5%. Паводле яго слоў, Кітай прыкладае намаганні па ажыццяўленню мэты скарачэння да 2020 года выкідаў двухвокісу вугляроду ў разліку на адзінку ВУП на 40-45% у параўнанні з 2005 годам і гатовы накіраваць яшчэ больш намаганняў у гэту галіну. - Р -