Пачынаючы з ночы 24 лістапада, у паўднёвай і цэнтральнай частцы Паўночнага Кітая і паўночнай частцы раёна басейна рэк Хуанхэ і Хуэйхэ чакаецца ціхае надвор'е. У сувязі з гэтым, названыя раёны зноў апынуцца ва ўладзе смогу. Пра гэта гаворыцца ў зводцы надвор'я, апублікаванай сёння Цэнтральнай метэастанцый Кітая.
Паводле слоў метэаролагаў, 24-25 лістапада метэаўмовы ў Пекіне і яго ваколіцах будуць спрыяць назапашванню забруджвальных рэчываў у атмасферы. У выніку на поўдні Пекіна, захадзе Цяньцзіня і правінцыі Хэйбэй паветра будзе ацэньвацца як сур'ёзна забруджаным. - Р -