Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікае развіваць цэнтральныя і заходнія раёны краіны
  2015-02-17 15:32:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падчас трохдзённай інспекцыйнай паездкі ў Заходні Кітай заклікаў цэнтральныя і заходнія правінцыі краіны паскорыць эканамічнае развіццё.

Кіраўнік урада наведаў мясцовы рынак, вёску і эканамічную зону. У Цяньдуннань-Мяа-Дунскай аўтаномнай акрузе і горадзе Гуян - адміністрацыйным цэнтры правінцыі Гуйчжоу / Паўднёва-Заходні Кітай / - ён пагутарыў з мясцовымі жыхарамі і напярэдадні Чуньцзе / Новы год па месяцовым календары /, які сёлета будзе адзначацца 19 лютага , ад імя ЦК КПК і Дзяржсавета перадаў навагоднія віншаванні прадстаўнікам розных слаёў мясцовай грамадскасці.

Назваўшы спажыванне ў сельскіх раёнах вельмі важным для пашырэння ўнутранага попыту, Лі Кэцян запатрабаваў ад мясцовых уладаў палепшыць эканамічныя, медыцынскія, экалагічныя і інфраструктурныя ўмовы жыцця.

Ён таксама заклікаў мясцовыя ўрады да ўдасканалення сістэмы адукацыйных крэдытаў і іншых дзеянняў дапамогі, а таксама прапанаваў распрацаваць меры па садзейнічанні перамяшчэнню галін вытворчасці і заахвочванню большай колькасці працоўных-мігрантаў да вяртання дадому.

Цэнтральныя і заходнія рэгіёны могуць стаць новым рухавіком нацыянальнай эканомікі, і ім трэба будзе шукаць інавацыйную мадэль развіцця праз паскарэнне мадэрнізацыі індустрыі і падтрымку сектараў, што ўтвараюцца, дадаў кіраўнік кітайскага ўрада. 0-

1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040