Лі Кэцян будзе прысутнічаць на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе
  2015-01-14 14:20:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян з 20 па 22 студзеня прыме ўдзел у штогадовай нарадзе Сусветнага эканамічнага форуму / СЭФ / у Давосе і наведае Швейцарыю з рабочым візітам. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хун Лэй на чарговай прэс-канферэнцыі.

Паводле слоў дыпламата, падчас форуму Лі Кэцян выступіць з прамовай, правядзе дыялог з прадстаўнікамі сусветнага дзелавога савета, сустрэнецца са старшынёй СЭФ Клаўсам Швабам. Кітайскі прэм'ер выкладзе пазіцыю па міжнароднай абстаноўцы і азнаёміць удзельнікаў з эканамічнай сітуацыяй Кітая і паглыбленнем рэформаў у КНР.

Хун Лэй адзначыў, што падчас візіту ў Швейцарыю Лі Кэцян правядзе рабочыя перамовы з прэзідэнтам Швейцарыі Сіманетай Самаругай. Кітайскі бок спадзяецца, што маючы адбыцца візіт дасць старт праграме святкавання 65-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Швейцарыяй.

Паездка Лі Кэцяна адбудзецца па запрашэнні старшыні СЭФ Клаўса Шваба і ўрада Швейцарскай канфедэрацыі, дадаў Хун Лэй. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040