Парк на базе спісанага авіяносца "Кіеў" у Цяньцзіне ў мінулым годзе прыняў рэкордную колькасць наведвальнікаў
  2015-02-26 16:25:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З паступленнем авіяносца "Ляанін" на ўзбраенне ВМС НВАК цікавасць кітайцаў да гэтага віду ваенных караблёў прыкметна ўзрасла. Апошнім пацвярджэннем гэтаму стала рэкордная колькасць турыстаў, якія наведалі ў 2014 годзе тэматычны парк у цяньцзіньскім прыморскім раёне Біньхай.

Як паведамілі ў адміністрацыі парка, за год комплекс, створаны на базе спісанага савецкага авіяносца "Кіеў", наведалі 1,4 млн. чалавек, што стала новым рэкордам.

Рост колькасці наведвальнікаў тлумачыцца таксама тым, што з моманту адкрыцця парку ў 2000-х гадах пастаянна прымаюцца меры па яго ўдасканаленні. Так, у апошнія гады наведвальнікі атрымалі доступ да баявога модулю былога авіяносца; адкрылі першы ў Кітаі авіяносец-гатэль, а таксама праводзіцца шоў з імітацыяй марскога бою. 0-

  

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040