"Кітайскія аб'яднаныя авіялініі" становяцца бюджэтнай авіякампаніяй
  2015-03-19 15:46:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Кітайскія аб'яднаныя авіялініі" /China United Airlines, CUA/ з 29 сакавіка цалкам пяройдуць на бізнес-мадэль нізкіх цэн, паведаміла кіраўніцтва авіяперавозчыка. Пасля гэтага кампанія прапануе сваім кліентам абсалютна новыя паслугі, заявіў на прэс-канферэнцыі прэзідэнт кампаніі Чжан Ланьхай.

З 29 сакавіка кошт білетаў будзе вар'іраваць ад 8 юаняў да 588 юаняў. Сёлета плануецца рэалізаваць 80 тыс. білетаў, паведаміў Чжан Ланьхай. Як гэта прынята ў бюджэтных кампаній, дадатковая плата будзе брацца за харчаванне, страхоўку на час палёту, багаж вагой больш за 10 кг, затрымку рэйса, рэзерваванне за пасажырам пэўнага месца ў салоне.

"Кітайскія аб'яднаныя авіялініі" – дзяржаўнае прадпрыемства. У ліпені мінулага года ў авіяпарку перавозчыка было 27 лайнераў "Боінг-737", якія выконвалі рэйсы больш чым у 70 кітайскіх гарадоў. CUA – адзіны камерцыйны перавозчык, які базіруецца ў пекінскім аэрапорце "Наньюань" на поўдні сталіцы. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040