У Пекіна "ёсць магчымасці для паспяховага правядзення зімовай Алімпіяды 2022"
  2015-03-30 11:07:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пекіна "ёсць магчымасці для паспяховага правядзення зімовай Алімпіяды 2022", заявіў кіраўнік ацэначнай камісіі Міжнароднага алімпійскага камітэта ( МАК) Аляксандр Жукаў на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 28 сакавіка ў кітайскай сталіцы.

"Па выніках нашага ацэначнага візіту мы ўпэўнены, што ў Пекіна ёсць магчымасці для паспяховага правядзення зімовай Алімпіяды 2022", - адзначыў Жукаў.

Сваю працу ацэначная камісія МАК у Пекіне і Чжанцзякоу афіцыйна пачала 24 сакавіка. На прэс-канферэнцыі Жукаў заявіў: "Сённяшняя прэс-канферэнцыя азначае афіцыйнае завяршэнне працы МАК па ацэнцы заяўкі Пекіна на правядзенне зімовых Алімпійскіх гульняў-2022".

Падчас 5-дзённага візіту ацэначная камісія правяла дбайную праверку падрыхтоўчай работы Пекіна, заслухала даклады па адпаведных 15-ці тэмах, у тым ліку, аб новым пункце "Алімпійскай павесткі-2020" аб "вопыце спартсменаў". Кажучы пра алімпійскую спадчыну Пекіна, Жукаў адзначыў: "Дух Алімпіяды-2008 перадаецца з пакалення ў пакаленне, ён ніколі не быў такім жывым, як сёння".

"Алімпійская павестка-2020" з'яўляецца важным момантам у працэсе ацэнкі. Жукаў падкрэсліў: "Я і раней казаў, што хачу, каб Пекін у поўнай меры выкарыстаў у сваёй працы прапановы, вылучаныя ў павестцы. Пекін - яркі прыклад таго, як можна выкарыстоўваць наяўныя стадыёны і аб'екты. Я лічу, гэта на сто працэнтаў адпавядае "Алімпійскай павестцы-2020". На працягу мінулых пяці дзён мы цесна супрацоўнічалі з калегамі з заявачнага камітэта ў пошуку тых аспектаў, якія павінны быць удасканалены ".

Па словах Жукава, на наступным этапе работы ацэначная камісія павінна падрыхтаваць падрабязны даклад і прадставіць яго на разгляд МАК. У дакладзе будзе дадзена ацэнка магчымасцяў і рызык, асабліва якія тычацца стадыёнаў. Даклад будзе апублікаваны 1 чэрвеня. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040