Сі Цзіньпін правёў 11-е пасяджэнне Цэнтральнай кіруючай групы па ўсебаковым паглыбленні рэформаў
  2015-04-02 12:14:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пад старшынствам генеральнага сакратара ЦК КПК, старшыні КНР і Цэнтральнага ваеннага савета /ЦВС/, кіраўніка Цэнтральнай кіруючай групы па ўсебаковым паглыбленні рэформаў Сі Цзіньпіна ў сераду ў другой палове дня адбылося 11-е пасяджэнне Цэнтральнай кіруючай групы па ўсебаковым паглыбленні рэформаў.

На пасяджэнні Сі Цзіньпін выступіў з важнай прамовай. Ён падкрэсліў, што неабходна, зыходзячы з ажыццяўлення стратэгіі "чатырох усебаковых канцэпцый", глыбока разумець статус і важную ролю паглыблення рэформаў.

Ён адзначыў, што неабходна смела, рашуча і свядома ўвасабляць гэту ідэю з мэтай планавання і прасоўвання працы. Паводле яго слоў, варта бесперапынна павышаць здольнасць і ўзровень кіраўніцтва, планавання, прасоўвання і рэалізацыі рэформаў, каб своечасова рэагаваць на любыя заклікі народа.

На пасяджэнні прысутнічалі члены ПК Палітбюро ЦК КПК, намеснікі кіраўніка Цэнтральнай кіруючай групы па ўсебаковым паглыбленні рэформаў Лі Кэцян, Лю Юньшань і Чжан Гаалі.

Нагадаем, што пад "чатырма ўсебаковымі канцэпцыямі" маецца на ўвазе ініцыятыва старшыні КНР Сі Цзіньпіна аб "усебаковай пабудове сярэднезаможнага грамадства, паглыбленні рэформаў, кіраванні дзяржавай у адпаведнасці з прынцыпам вяршэнства закона і кіраванні партыяй з усёй строгасцю". 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040