Прадстаўнікі больш чым 50 "мазгавых трэстаў" і навукова-даследчых арганізацый Кітая сабраліся на форуме ў Пекіне для абмеркавання новых напрамкаў і шляхоў супрацоўніцтва.
Галоўнай тэмай гэтага форуму з'яўляецца рэалізацыя ініцыятывы "пояса і шляху". Удзельнікі форуму абмеркавалі пастановы, якія тычацца плана рэалізацыі і канцэпцыі ініцыятывы "пояс і шлях", Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый, Фонду Шаўковага шляху, злучэння інфраструктурных аб'ектаў краін уздоўж "пояса і шляху" і абмеркавалі ролю навукова-даследчых устаноў у рэалізацыі праекта.
Ідэю стварыць эканамічны пояс Шаўковага шляху і марскі Шаўковы шлях 21-га стагоддзя ўпершыню прапанаваў Сі Цзіньпін ў 2013 годзе. Ініцыятыва накіравана на развіццё больш цеснага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі Азіі, Еўропы і Афрыкі. - Р -