Цэнтральная метэаралагічная станцыя Кітая ў аўторак вечарам папярэдзіла аб небяспецы ў сувязі з пылавымі бурамі, якія абрынуцца на поўнач Кітая пад уздзеяннем халоднага фронту.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, буры будуць дзейнічаць на працягу бліжэйшых сутак у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, аўтаномным раёне Унутраная Манголія, Нінся-Хуэйскім аўтаномным раёне, правінцыях Ганьсу, Шэньсі, Шаньсі, Хэбэй, Ляанін, Цзілінь, а таксама ў Пекіне і Цяньцзіні. Больш магутныя пясчана-пылавыя буры паднімуцца ў некаторых раёнах Унутранай Манголіі і Ганьсу.
З набліжэннем халоднага фронту таксама чакаецца рэзкае паніжэнне тэмпературы. Як паведамілі ў метэаслужбе, тэмпература ў названых раёнах панізіцца на 6-8 градусаў, месцамі – на 10-14 градусаў. - Р -