27 лютага халодны паўночны вецер павінен рассеяць смог у Цэнтральным і Усходнім Кітаі
  2014-02-27 15:43:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

27 лютага халодныя паветраныя масы павінны рассеяць смог над Цэнтральным і Усходнім Кітаем, паведамілі сёння ў Міністэрстве аховы навакольнага асяроддзя КНР.

У аўторак спадарожнік дыстанцыйнага маніторынгу зафіксаваў, што ва ўладзе смогу апынуліся каля 1,04 млн. кв. км тэрыторыі Цэнтральнага і Усходняга Кітая. Асабліва моцнае забруджванне паветра адзначалася на 830 тыс. кв. км , а менавіта ў Пекіне, прав. Хэбэй , Ляанін , Цзілінь, Шаньсі .

25 лютага ў 45 са 161 горада Кітая, дзе ўведзены новы стандарт па маніторынгу якасці паветра, было зарэгістравана моцнае альбо асабліва моцнае забруджванне паветра. Больш за ўсё пацярпелі Пекін , Цяньцзінь , правінцыя Хэбэй і прылеглыя да іх раёны.

Дадзеныя таксама паказваюць, што па стане на 10 гадзін 26 лютага ў 44 гарадах са 161 паказчык PM2.5, які ўлічвае ўтрыманне ў атмасферы ўзважаных часціц памерам менш за 2,5 мікрона, перавысіў 150 мкг. на метр кубічны. Канцэнтрацыя шкодных рэчываў у кітайскай сталіцы дасягнула 473 мкг. на метр кубічны , што значна вышэй за паказчыкі за 25 лютага.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040