Ежа ў Паўночным Кітаі гатуецца даволі проста, калі параўнаць са складанымі маніпуляцыямі ў іншых рэгіёнах краіны. У вялікай колькасці тут выкарыстоўваюць цыбулю і часнок, затое вельмі мала такой агародніны, якая ёсць у паўднёвых правінцыях. Прычына – рознасць кліматычных умоў. Нават у Пекіне ў зімовы перыяд адчуваецца недахоп агародніны, і вельмі часта па некалькі тыдняў на вулічных прылаўках і на рынках з агародніны няма нічога, акрамя качаноў, укладзеных у штабелі, кітайскай капусты. Што тычыцца разнастайнасці страў, то Пекін у гэтым сэнсе – выключэнне з правіл, паколькі на працягу стагоддзяў сюды прыязджалі і заставаліся людзі з самых розхных куткоў Кітая.