Імператарскі двор наймаў толькі самых лепшых павароў; галоўны кухар мог падняцца да рангу міністра. У кухнях палаца ствараліся стравы найвышэйшага гатунку, якія пасля сталі часткай кулінарнай традыцыі імперыі. Сярод іх пекінская качка, фенікс у гняздзе, рыба-мандарын, крабы з лотасам, суп з рысавымі корачкамі, свініна мушу, пірожнае ў тысячу слаёў і інш.