Тайшань
  2010-05-13 14:33:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Гісторыя

Сляды знаходжання чалавека заўважныя яшчэ з часоў палеаліту. У гэтых мясцінах археолагі зафіксавалі старажытныя паселішчы. Тады ж у наваколлі гары развіваліся дзве культуры – спачатку Бэйсінь (4700 – 3400) і Давэнькоу (3700 – 3100), затым Луншань (2100 – 1600). Падчас праўлення дынастыі Чжоу перыяду Вясны і Восені (771 – 453) па гары праходзіла мяжа царства Ці на поўначы і Лу на поўдні. У наступны Перыяд Ваюючых царстваў (453 – 221) дзяржава Ці ўзвяла сцяну даўжынёй 500 км для абароны ад нападаў, руіны яе захаваліся. Назве горада Тайань адпавядае сэнс «пакуль стаіць гара Тайшань, трымаецца і ўся краіна» - абодва іерогліфы ў назве горада – 泰 і 安 – маюць адпаведныя значэнні «мір» і «стабільнасць». Тайшань замацавалася ў кітайскай культуры менавіта як сімвал стабільнасці. Гэта адлюстравалася ў прымаўцы «Непарушны, як гара Тайшань», якую часта любіў паўтараць Маа Цзэдун.

Тайшань была свяшчэннай са спрадвечных часоў. Цырымоніі на Тайшані неўзабаве набылі афіцыйны статус – гара стала галоўным месцам, дзе імператар звяртаўся да Неба і Зямлі, праводзячы так званую цырымонію Фэншань на горнай вяршыні. Падчас яе імператар дзякаваў Небу за ўручэнне яму мандата ўлады. Падчас жа цырымоніі Шань, якая праходзіла ля падножжа, валадар дзякаваў Зямлі за добры ўраджай. У 219 годзе да н.э. імператар Цінь Шыхуан з вяршыні гары абвясціў пра аб'яднанне ўсёй Імперыі. Пасля яго многія кітайскія валадары здзяйснялі там урачыстыя цырымоніі з нагоды якіх-небудзь асабліва важных падзей.

Ханьскі імператар У-дзі неаднарова паднімаўся на гару Тайшань, каб прыносіць ахвяраванні. Ён пабудаваў дзеля гэтага палацы і вежы на самой гары і ля яе падножжа.

З 1987 года Тайшань далучана да Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Штогод там бывае каля 6 мільёнаў паломнікаў і турыстаў. Паводле новага праекта, культавыя збудаванні адноўлены, а сучасныя будынкі, якія псуюць ландшафт, знесены.

1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040