Інфраструктура
Наведвальнікі дабіраюцца да гары на аўтобусе. Ад прыпынку Сярэдняя Брама Неба на пад'ёмніку можна даехаць да самой вяршыні, пехатой гэта зойме дзве гадзіны. Уздоўж усёй дарогі стаяць гандлёвыя латкі, таксама можна наняць насільшчыкаў.
Пад'ём пачынаецца ад Аркі Тайшань. На шляху з 7200 каменных прыступак паломнік мінае спачатку Вежу Дзесяці Тысяч Бессмяротных (Wanxianlou), ідзе па грэбні і прыходзіць да палаца бажаства Доуму (Doumugong). На паўночным усходзе ад Палаца Доуму знаходзіцца Лог Скалы Сутры, дзе вялікімі знакамі на камні высечана Алмазная Сутра, мяркуецца, падчас праўлення дынастыі Паўночная Вэй.
Паводле старажытных прымхаў, можна «знайсці Нябёсы», калі кінуцца ўніз з вяршыні гары Тай. І нямала знаходзілася паломнікаў-самазабойцаў, якія імкнуліся паступіць падобным чынам. Зараз прынятыя меры па агароджы тэрыторыі на вяршыні гары ад магчымасцяў такога ўчынку.