Культурныя помнікі
На гары знаходзіцца 22 храмы, 97 развалін, 819 каменных пліт, 1018 малюнкаў і надпісаў на скалах; выдзеўбана і пабудавана 7200 прыступак да самой вяршыні, 11 брам, 14 галерэй, 14 кіёскаў і 4 павільёны.
Храм Бажаства Гары Тай – самы вялікі і самы старажытны комплекс на гары. Яго плошча – 96 тысяч квадратных метраў. Пабудаваны ў часы дынастыі Цінь, ён складаецца з пяці галоўных пакояў і вялікай колькасці дадатковых памяшканняў. У цэнтры – Палац Нябеснага Благаславення, узведзены ў 1008 годзе, у часы дынастыі Паўночная Сун. У палацы захаваўся насценны роспіс «Падарожжа бажаства гары Тай», які датуецца прыкладна 1009-м годам. Фрэска пакрывае усходнюю, паўночную і заходнюю сцены залы, яе вышыня – 3,3 метра, даўжыня – 62. Сюжэт малюнка – інспекцыя Паднябеснай бажаством гары. Храм абкружаны кіпарысамі, пасаджанымі больш за 2000 гадоў таму.
Адметныя мясціны гары Тай – гэта таксама Храм Блакітнага Воблака, прысвечаны багіні гары Лааму, і Храм Свяшчэннай Скалы, у якім ёсць Зала Тысячы Будаў.