Пры дынастыі Тан (618 – 907 гг.) параўнальна стабільная палітычная абстаноўка, эканамічны пад'ём забяспечылі росквіт літаратуры і мастацтваў. З'явіліся вядомыя паэты, такія, як Лі Бо, Ду Фу, Бо Цзюйі, Хэ Цзічжан і іншыя. Варта адзначыць, што яны вядомы не толькі сваімі вершамі, але і ўменнем разбірацца ў розных спіртных напоях, а таксама здольнасцю піць і ў хмяльным стане пісаць цудоўныя вершы. Бо нездарма людзі ласкава называюць Лі Бо "вінным геніем".
У часы дынастый Сун (960 – 1279 гг.), Юань (1279 – 1368 гг.), Мін (1368 – 1644 гг.), Цін (1644 – 1911 гг.) розныя алкагольныя напоі выпускаліся ўжо ў вялікай колькасці. Калі ў ранейшыя часы сярод насельніцтва лічылася прыстойным піць да стану лёгкага ап'янення, то ў гэты перыяд з'явілася такая колькасць горкіх п'яніц, што кіраўнікі дынастыі Цін вымушаны былі выдаваць указы, якія забараняюць спажываць кітайскую гарэлку ў вялікай колькасці і рэкамендуюць піць для здароўя больш слабае рысавае віно.