Цікавыя застольныя звычаі
У гісторыі Кітая канфуцыянства адыгрывае значную ролю, адбіваецца яно і на паводзінах людзей за сталом. Канфуцыянства надае вялікае значэнне ветлівасці і высакароднаму выхаванню, г.зн. чалавек за сталом павінен умець стрымлівацца, а не піць без абмежаванняў, быць ветлівым і не грубіць, мець добрыя манеры і прамаўляць тосты ў гонар гаспадароў і гасцей стоячы.
У дні традыцыйных кітайскіх свят, такіх, як свята Вясны, бацькоўскі дзень, свята пачатку лета, свята восені, розныя спіртныя напоі ў абавязковым парадку з'явяцца на ўсіх сталах. Акрамя ўсенародных, ёсць і хатнія святы, якія таксама суправаджаюцца ўжываннем алкагольных напояў. Да прыкладу, на 30-ы і соты дзень з дня нараджэння дзіцяці бацька немаўляці ставіць на стол з прысмакамі розныя спіртныя напоі для сваякоў і сяброў, каб выпіць за здароўе новага члена сям'і. Госці, у сваю чаргу, прыносяць падарункі або ўкладаюць грошы ў маленькія чырвоныя пакецікі на дабрабыт у жыцці дзіцяці.