Ёсць у кітайскіх застоллях цікавая гульня, якая падтрымлівае весялосць і дазваляе хутка асвоіцца сярод незнаёмых людзей. У інтэлегентных колах прынята разгадваць загадкі, іерогліфы, складаць вершы. Сярод насельніцтва прыняты розныя застольныя гульні на дасціпнасць і здагадлівасць, а таго, хто правініўся, «караюць» чарачкай, якую ён мусіць выпіць. Да прыкладу, называюцца чатыры прадметы: тыгр, пеўнік, чарвячок і палка. Два ўдзельнікі гульні глядзяць адзін аднаму ў вочы, адначасова ўдараюць палачкамі аб кубачак і гучна вымаўляюць адно слова з чатырох. Калі, напрыклад, адзін назаве тыгра, а другі – пеўніка, то штрафуюць апошняга, ён мусіць выпіць чарку пад вясёлы смех прысутных, бо тыгр з'есць пеўніка. Калі ж другі чалавек скажа слова «палка», то штрафуюць першага, бо палка паб'е тыгра. Такія забавы вельмі цікавыя і ўносяць вольнасць і сяброўскую весялосць.