Людзі штогадова адзначаюць свой дзень нараджэння, але асабліва пышнае застолле ладзяць з нагоды свайго 50, 60, 70, 80-годдзя. Яны падаюць да стала спіртныя напоі, якія называюцца «Шоу цзю». У вёсцы, падчас будаўніцтва хаты, перад замацаваннем страпілаў для падтрымання даху гаспадар частуе працаўнікоў віном і кітайскай гарэлкай, якую называюць "Шанлян цзю". У першы дзень уезду ў новую хату людзі п'юць віно і кітайскую гарэлку, якую называюць "Цзіньу цзю". Пры пераездзе, незалежна адкуль і куды, людзі мусяць выпіць "Вэньго цзю" за цёплы ачаг. Тыя, хто паступіў у ВНУ, - "Цзіньсюе цзю", а пасля заканчэння - "Біе цзю", што азначае віншаванне з пачаткам студэнцкага жыцця і пасля, адпаведна, з яго заканчэннем. На прэзентацыях фірмы або крамы абавязкова выстаўляюцца віны і гарэлка, якую называюць "Кайе цзю". У выпадку провадаў пьюць "Сунсін цзю", «віно ў дарогу», а ў час сустрэчы – "Січэнь цзю", віны, якія змываюць дарожны пыл...