Кітайскі жывапіс
  2011-01-07 10:21:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі нацыянальны жывапіс гохуа мае доўгую гісторыю. Самыя першыя малюнкі з'явіліся на скалах прыкладна 5-6 тысяч гадоў таму. Жывапісныя работы на паперы і шоўку налічваюць больш за 2 тысячы гадоў.

Стылі кітайскага жывапісу.

Існуе два стылі кітайскага жывапісу: гунбі і сеі.

Гунбі – гэта значыць руплівы і ўважлівы пэндзаль. Для стылю гунбі характэрна стройная і вытанчаная манера пісьма, строгая кампазіцыя і імкненне да рэальнага адлюстравання бачнага. Таму гэты стыль часам так і называюць – стыль выразных рысак. Карціны ў стылі гунбі выглядаюць вельмі дэкаратыўна.

Сеі вызначае перадачу ідэі. У гэтым стылі адсутнічаюць выразныя рысы. Мастак больш клапоціцца аб перадачы эмацыянальнага, душэўнага настрою, чым аб дакладнасці дэталяў. Жывапіс ідэй адрозніваюць скупыя мазкі, прастата і лаканічнасць вобразаў. У большасці выпадкаў мастакі сеі пісалі тушшу ў чорна-бела-шэрых тонах.


1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040