Галоўныя элементы кітайскіх карцін.
Абавязковыя атрыбуты карцін кітайскіх мастакоў - назва карціны, асабістая пячатка мастака, верш. Менавіта верш раскрывае змест твора, выказвае адносіны мастака да адлюстраванага прадмета.
Асноўныя жанры кітайскага жывапісу.
Партрэт, пейзаж і нацюрморт – тры найважнейшыя жанры кітайскага жывапісу.
Партрэтны жанр у Кітаі прынята называць жанрам чалавечых вобразаў, пейзажны –жанрам гары і вады, а нацюрморт – жанрам кветак і птушак.