Чатыры скарбы кабінета.
Галоўныя матэрыялы кітайскага мастака называюць чатырма скарбамі кабінета. Гэта папера, пэндзаль, туш і тушачніца.
Калі галоўным матэрыялам для мастакоў заходняга жывапісу з'яўляецца палатно, то для кітайскіх мастакоў – спецыяльная папера сюаньчжы. Яна вырабляецца ў правінцыі Анхой з драўнянай кары і рысавай саломы. Папера сюанчжы добра прапускае ваду і ўспрымальная да тушы. Яна дазваляе атрымаць цэлую гаму адценняў: ад густа-чорнага да светла-шэрага. Карціны на такой паперы добра захоўваюцца.
Знешнее афармленне карцін.
На захадзе прынята заключаць карціны ў багетныя рамы, а кітайцы наклейваюць свае карціны на ліст паперы, а часам - на шоўк.
Па спосабе знешняга афармлення адрозніваюць наступныя віды карцін: вертыкальны скрутак, гарызантальны скрутак-рулон і плоскія карціны.