Рэстаран «Хайтанцзюй»
  2011-05-23 17:12:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайцы жывуць з кожным годам усё лепш і лепш, і ў апошні час такія невялікія месцы сталі папулярнымі сярод так званага «сярэдняга класа». Асноўная публіка ў такіх рэстаранах -- гэта людзі, якім ужо надакучылі вялізныя ўстановы з заламі на сотні чалавек.

Меню ў гэтых невялічкіх рэстаранчыках таксама вельмі «хатняе». Гатуюць персанальна для кожнага наведвальніка. Таму і атрымліваюцца стравы такімі ж смачнымі, як дома.

У рэстаранным дворыку, што насупраць брамы, знаходзіцца зялёны цагляны «экран». Гэта сведчанне таго, што будынак узведзены ў часы дынастый Мін (1368-1644 гг.) або Цін (1644-1911 гг.). Невялікі масток узвышаецца над штучным вадаёмам з залатымі рыбкамі, вакол запруды -- кветкі і дрэвы.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040