Рэстаран «Хайтанцзюй»
  2011-05-23 17:12:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У меню рэстарана «Хайтанцзюя» спалучаюцца ўсходні і заходні стылі. Тут можна зрабіць заказ на самыя розныя стравы: іх гатуюць па рэцэптах васьмі накірункаў кітайскай кухні. З далікатэсаў раім пакаштаваць знакаміты суп з ластаўкіных гнёздаў з жабінымі лапкамі, кісель з кітайскай капусты, доўфу з крабамі, тушанае мяса ў чырвоным соусе і гэтак далей.

Большасць гэтых страў – танізуючыя. Напрыклад, суп з ластаўкіных гнёздаў карысны для жанчын, ён павышае інь і спрыяе захаванню прыгажосці. Гавораць, што ў старажытнасці дзяўчаты з багатых сем'яў тайна варылі для сябе гэты суп. А хаваліся таму, што звычай не дазваляў незамужнім прыгажуням гатаваць. Лічылася, што калі ў дзень з'ядаць талерку такога супу, то скура будзе чыстай і гладкай. Яшчэ адна страва з рэстараннага меню – смажаныя крэветкі з цыбуляй-парэем. З'явілася яна ў «Хайтанцзюй» дзякуючы аднаму з наведвальнікаў. Неяк тайванскі бізнесмен запрасіў сяброў, каб пачаставаць іх сваёй фірменнай стравай. Гатаваў ён сам, а дапамагаў яму шэф-повар рэстарана. Калі той пакаштаваў гатовую страву, то папрасіў дазволу, каб яна ўвайшла ў асартымент рэстарана. Кісель з капусты таксама вельмі карысны. Навукоўцы даказалі, што рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў капусце, папярэджваюць узнікненне анкалагічных захворванняў. Таму капусны кісель часцей за ўсё заказваюць жанчыны. Гатаваць яго вельмі проста: капусту вараць у курыным булёне. Атрымліваецца смачна і пажыўна. Менавіта гэта – смачныя і карысныя стравы, а таксама спакойную, практычна хатнюю абстаноўку – і любяць наведвальнікі рэстарана «Хайтанцзюй». -0-


1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040