Рэстаран «Хайтанцзюй»
  2011-05-23 17:12:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У рэстаране дзевяць невялікіх залаў, размешчаных у былых жылых пакоях. Кожная з іх мае сваю назву і інтэр'ер. Ля ўваходу ў самую вялікую стаяць скульптуры ціліняў (міфічных жывёл, сімвалаў шчасця і дабрабыту). Скульптуры таксама старадаўнія, як і пабудовы гэтага дома. У цэнтры сталовай чатыры слупы з выявамі зялёнага дракона, фенікса, белага тыгра і чорнай чарапахі, якія ў старажытным Кітаі сімвалізавалі чатыры бакі свету. На сценах вісяць работы вядомых мастакоў і каліграфаў, таму зала нават больш падобная да бібліятэчнай, а не да рэстараннай.

Другая зала асаблівая дзякуючы шкляной сцяне, узведзенай так, каб наведвальнікі маглі атрымаць асалоду да выгляду дворыка, не адрываючыся ад ежы. У трэцяй зроблены сапраўдны комін, у гэтай зале стаяць чайныя столікі і крэслы, ля сцяны – вялізны акварыум. Госці могуць, седзячы ля агню, піць гарбату і назіраць за рыбкамі. Цудоўнае месца, каб правесці ціхі, спакойны вечар з сябрамі.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040