Півоня ў кітайскай культуры
  2011-06-15 11:42:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вясной вялікая колькасць турыстаў адпраўляецца ў горад Лаян правінцыі Хэнань, каб атрымаць асалоду ад прыгажосці дрэвападобных півоняў. Кветка півоні красуецца ўсяго 20 дзён, і ўсю сілу, якую куст півоні назапашвае цэлы год, ён дэманструе на працягу гэтых трох тыдняў.

У Кітаі паўсюль вырошчваюць півоні. Лічыцца, што лаянскія – самыя прыгожыя ў свеце. Адна легенда расказвае, што ў горадзе Чан'ань (сучасны Сіань) кітайская імператрыца У Цзыцянь у самы халодны зімовы месяц сядзела ў парку і любавалася снегам. Яна расчыніла акно альтанкі, каб удыхнуць свежае паветра, і адразу адчула водар кветак слівы. Імператрыца лічыла, што яна мае ўладу над усім, таму напісала загад: «Прыйшла нацешыцца прыродай, прыйдзі ж і ты, Вясна! Няхай усе кветкі распусцяцца за ноч!». Усе кветкі распусціліся ў названы тэрмін. Толькі півоні не падпарадкаваліся, таму іх і адправілі ў ссылку ў Лаян. Але аказалася, што клімат і глеба горада вельмі падыходзяць для гэтай кветкі.

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040