У Лаянскім краязнаўчым музеі захоўваецца вялікая колькасць гістарычных экспанатаў, на якіх можна сустрэць выявы півонь: вазы, посуд, адзенне, карціны, старадаўнія пячаткі, упрыгажэнні і многае іншае. У 2007 годзе Лаян быў абраны для правядзення Сусветнай філатэлістычнай выставы 2009 года, што стала для горада сапраўды гістарычнай падзеяй. Дэвіз выставы заклікаў: «Наведайце Сусветную выставу марак – пазнаёмцеся з горадам півоняў!». Спецыяльна да выставы Цэнтральнае паштовае ўпраўленне КНР выпусціла серыю марак, паштовак, а таксама канверт з выявай кветак півоні.
У Еўропу першыя півоні патрапілі ў 11 стагоддзі. У Англіі іх спачатку вырошчвалі не дзеля кветак, а як вострую прыправу. У Францыі півоні адразу сталі вельмі папулярнымі. Там нават выпушчана некалькі марак з вядомымі сартамі півоняў. У Расіі півоні ўпершыню з'явіліся пры Пятры I, яны вырошчваліся ў царскіх і манастырскіх садах. - 0 -