Півоня ў кітайскай культуры
  2011-06-15 11:42:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Лаянскія півоні – вельмі яркія. Зараз іх налічваецца амаль пяцьсот сартоў. Штогод з 15 па 25 красавіка ва ўсіх парках горада праходзіць Фестываль півоняў. У горадзе ёсць некалькі паркаў, у якіх на працягу некалькіх соцень гадоў вырошчваюць і культывуюць півоні. Дарэчы, яны растуць не толькі ў парках – на вуліцах горада высаджаны сотні тысяч кустоў півоняў.

Кожны год падчас красавання півоняў у Лаян з'язджаюцца мастакі. На іх думку, 20 дзён для «зносін з кветкамі» – вельмі кароткі тэрмін. Пры гэтым яшчэ варта ўлічваць, што ў розны час сутак кветкі выглядаюць па-рознаму.

Колькасць сартоў півоняў бесперапынна павялічваецца. Існуюць чырвоныя, жоўтыя, фіялетавыя, белыя, ружовыя, блакітныя, зялёныя півоні і нават кветкі чарнільнага колеру. Самымі прыгожымі ў Кітаі лічацца жоўтая півоня «Яа Хуан» і барвовая «Вэй Цзы», якія нават называюць царом і царыцай півоняў. Кветка Яа вельмі вялікая, са шматслаёвымі пялёсткамі, дыяметрам больш за 30 сантыметраў. Сярод іншых адмысловых сартоў варта вылучыць «Сясцёр Цяа» і «Пераменлівую півоню». На адным сцябле півоні «Сёстры Цяа» распускаюцца дзве кветкі – ружовая і чырвоная. Можа быць і так, што на адной кветцы частка пялёсткаў ружовага колеру, а астатнія – бардовага. Такія півоні людзі параўноўваюць з прыгажунямі сёстрамі Дзяцяа і Сяацяа. Вельмі прыкметна «Пераменлівая півоня» – калі бутон толькі пачынае раскрывацца, ён мае бледна-зялёны колер, а падчас асыпання кветка становіцца белай.

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040