Рэдкія жывёлы Кітая
  2011-08-19 17:05:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Бесперапынная інтэнсіфікацыя дзейнасці чалавека прыводзіць да разбурэння прыродна-экалагічнага асяроддзя пражывання дзікіх жывёл, памяншэння прасторы іх пасялення і нават пазбаўлення магчымасці існавання. З іншага боку, браканьерства, неабмежаванае паляванне таксама з'яўляюцца сур'ёзнымі фактарамі змяншэння папуляцыі многіх відаў жывёл.

Паводле афіцыйных даных, зараз у Кітаі пад строгай аховай знаходзіцца больш за 80 працэнтаў відаў дзікіх жывёл, якія стаяць на мяжы знікнення. Створана больш за 600 запаведнікаў, 13 найрэдкіх відаў дзікіх жывёл, у тым ліку, панда, чырвананогі ібіс, залацістая малпа, тыбецкая антылопа і іншыя ахоўваюцца асабліва надзейна. Плануецца, што да 2050 года ў Кітаі будзе 2500 запаведнікаў, што складзе 18 працэнтаў агульнай плошчы тэрыторыі краіны.

У Кітаі шмат запаведнікаў, вядомых ва ўсім свеце: Валунскі ў правінцыі Сычуань, Чанбайшанскі ў правінцыі Цзілінь, Дзінхушанскі ў Гуандуне, Фаньцзішанскі ў Гуйчжоу, Уішанскі ў правінцыі Фуцзянь, Сіліньгалэскі ва Унутранай Манголіі.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040